Выставка «Нам жить и помнить: к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков»
В отделе краеведения Брестской областной библиотеки им. М. Горького открылась выставка «Нам жить и помнить: к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков».
Вечарына «Калі мяне ў неба журавы паклічуць…»
6 чэрвеня 75 гадоў таму ў невялічкай вёсцы Талалайкі, што на Зельвеншчыне Гродзенскай вобласці, нарадзіўся Аляксей Пятровіч Галаскок. У гонар паэта цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала вечарыну пад назвай «Калі мяне ў неба журавы паклічуць…».
Выстава «Нам жить и помнить»: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У 2024 г. спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2024 г. — юбілейная дата аперацыі «Баграціён», падчас якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад гітлераўскіх захопнікаў!
Выстава «Літаратурны дуэт: бацька і сын»
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць выстава «Літаратурны дуэт: бацька і сын», прысвечаная юбілейным датам пісьменнікаў Расціслава і Анатоля Бензерукоў.
Выстава «Бог аб'явіўся — Хрыстос нарадзіўся»
У студзёную пару людзі заўжды імкнуліся да цяпла. Беларусы здаўна старанна рыхтаваліся да зімовай пары. Каб не патрапіць у халодныя ланцугі, даставалі з куфараў цёплае аддзенне, нарыхтоўвалі прадукты пра запас. А каб кароткія светлавыя дні не здаліся сумнымі, надалі каляндар шматлікімі святамі. І ў наш час мы чакаем іх з нецярпеннем.
90 лет В. Ляшук
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу выстава «Вучоны, педагог, настаўнік», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўцы, даследчыцы беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР Веры Якаўлеўны Ляшук.
Выстава «„Запомніце мяне, якая я ёсць“: да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц»
У аддзеле краязнаўства распачала працу выстава «„Запомніце мяне, якая я ёсць“: да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц». Яўгенія Янішчыц — знакавая фігура ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. «Ластаўкай палескай», «палескай летуценніцай» называюць паэтэсу Яўгенію Янішчыц. Свет паэзіі Я. Янішчыц маляўнічы і шматгалосны, адметны трапяткой непасрэднасцю самавыяўлення. Цікавасць да яяе асобы, лёсу і твораў і праз час не страчваецца, а наадварот — расце.
«Паэзія — маё жыццё»: аўтарская сустрэча з Наталляй Кандрашук
19 кастрычніка 2023 г. у аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з Наталляй Кандрашук «Паэзія — маё жыццё», прысвечаная юбілею паэткі.
Выстава «Дзе жыта родзіць, там карагод ходзіць»
Восень прыносіць падзякі зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія працуюць з ранняй вясны да позняй восені. У народзе лічылася, што пасля Пакрова пачыналася зіма, сяляне стараліся закончыць палявыя работы, усебакова да яе падрыхтавацца.
«Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова»
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова».